Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні адбыўся фэст байкераў


Сяргей Астраўцоў, Горадня 28-29 красавіка ў Горадні адбыўся міжнародны фэст байкераў. На яго зьехаліся ўдзельнікі зь Беларусі і навакольных краінаў, усяго — каля двухсот матацыклістаў. Фэст праводзіўся трэці раз.

Падзея адбывалася за гарадзкой ускраінай — на базе адпачынку “Купалінка”, куды зьехалася мноства гарадзенцаў. Аўтамабілі стаялі абапал дарогі на многія сотні мэтраў.

На фэсьце выступалі рок-гурты, адбываліся конкурсы і спаборніцтвы.

Гандаль быў падрыхтаваны: можна было пад’есьці і выпіць піва, гарэлка не прадавалася.



Польскі байкер на гарадзенскім фэсьце.
XS
SM
MD
LG