Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канал TV Belarus афіцыйна зацьверджаны


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы канчаткова зацьверджанае стварэньне спадарожнікавага каналу для Беларусі “TV Belarus”.

Зацьвердзіла стварэньне спадарожнікавага каналу для Беларусі ў пятніцу позна ўвечары ў Варшаве Назіральная Рада Польскага грамадзкага тэлебачаньня, на базе якога і ўзьнікне новы канал.

“Гэта азначае, што мы ўжо рэальна існуем як “TV Belarus” – сказала нашаму радыё спадарыня Бэата Паклепа, адна з кіраўнікоў новага каналу.

Пачатак вяшчаньня, а гэта будзе 15 гадзінаў у суткі, заплянаваны на сярэдзіну кастрычніка. Мова каналу – беларуская. У праграме – інфармацыя, музыка, культура, гісторыя.

На фінансаваньне тэлебачаньня ўжо выдаткаваныя каля 4 мільёнаў эўра з адмысловага фонду МЗС Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG