Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы затрыманыя студэнты-каліноўцы


Радыё Свабода 27 красавіка падчас перасячэньня польска-беларускай мяжы былі часова затрыманыя студэнты, што вучацца ў Польшчы па праграме Каліноўскага.

У 18 гадзін 30 хвілін падчас мытнага дагляду ў Вольгі Шэпель, Алены Камаровай, Віктара Кісьлюка, Паўла Крэсіка, Алеся Ванчука, Андрэя Аксаміта й Аляксея Трубкіна мытнікі адабралі пашпарты.

Надарылася гэта ў цягніку Кузьніца – Горадня. Пасьля таго, як цягнік прыйшоў на станцыю Горадня, студэнтаў запрасілі прайсьці ў памяшканьне мытні. Пры гэтым Аляксей Трубкін, карыстаючыся тым, што мытнікі, пакінуўшы на стале пашпарты, выйшлі на хвілю з кабінэту, узяў свой пашпарт і ўцёк з мытні.

З астатнімі была праведзеная “прафіляктычная гутарка”, падчас якой людзі ў цывільным, якія не прадставіліся й не назвалі сваіх прозьвішчаў, пыталіся ў маладых людзей: ці ведаюць яны – хто ажыцьцяўляе наркатрафік праз польска-беларускую мяжу і хто правозіць выбуховыя рэчы.

А 21 гадзіне студэнтам вярнулі пашпарты і адпусьцілі на волю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG