Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 27 красавіка


Радыё Свабода .



“Падбегла другая група амапаўцаў. Атрымалася, што я стаяла ў іх на дарозе й іх ня бачыла. Добра, што я стаяла да іх бокам. Адзін зь іх штурхнуў мяне ў грудзі, я ўпала на зямлю, якраз на тое месца, дзе адбывалася дагэтуль бойка, на бітыя яйкі. Другі, які прабягаў, закрануў мяне па руцэ, калі я ляжала. Цяпер у мяне рука амаль не працуе, я не магу ёй рухаць”.



Галіна Кацуба, удзельніца Чарнобыльскага шляху – пра зьбіцьцё дзяўчат спэцназаўцамі пасьля заканчэньня акцыі.

“Шмат у каго засталіся на тварах сьляды, у мяне таксама. Потым нас закінулі ў аўтобус. Пры гэтым яны брудна лаяліся матам. У аўтобусе яны заўважылі, што з намі дзяўчынка дзесяці гадоў. Пачалі запытваць, хто яе бацькі, таксама лаяліся на яе матам. Казалі: мы цябе адвучым хадзіць на такія мерапрыемствы. Дзяўчынка, відаць, была ў шоку. Яна не магла адказаць, як яе клічуць, дзе яна жыве, хто яе бацькі... Таму яе высадзілі недзе ў раёне вуліцы Арлоўскай. Невядома, як яна зарыентуецца — тым больш у такім псыхалягічным стане”.



Кася Галіцкая, удзельніца Чарнобыльскага шляху – пра зьбіцьцё дзяўчат спэцназаўцамі пасьля заканчэньня акцыі.

"Яны былі з усіх бакоў. Але калі яны пачалі зьбіваць, то рухаліся неяк сьпераду і збоку, адціскалі ў двары. Дзяўчат зьбівалі вельмі моцна. Адну дзяўчыну зьбілі да крыві. Там у асноўным ішлі дзяўчаты. Ахапілі нас 16 чалавек у кола. Адчуваю пабоі ва ўсім целе. Яны не глядзелі, дзеці гэта былі ці дзяўчаты. Яны білі нагамі — і як маглі. Было такое месіва, амапаўцаў было так шмат, што нічога нельга было разабраць. Яны ведалі, што, напэўна, ім давядзецца ставіць свае прозьвішчы, таму й не складалі пратаколаў”.



Кася Краснова, удзельніца Чарнобыльскага шляху – пра зьбіцьцё дзяўчат спэцназаўцамі пасьля заканчэньня акцыі.
XS
SM
MD
LG