Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідзе збор подпісаў за адмену закону аб свабодзе сумленьня


Радыё Свабода Цягам пяці дзён актывісты сабралі ў Менску 3,5 тысячы подпісаў за ўнясеньне зьменаў у закон “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”.

Юрыст менскай царквы «Новае Жыцьцё» Аб’яднаньня абшчын хрысьціян поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Луканін паведаміў, што “кампанія па зборы подпісаў ідзе актыўна, бо пастар адной з цэркваў Аб’яднаньня ў Баранавічах на днях быў запрошаны да намесьніка старшыні гарвыканкаму па ідэалёгіі”.

Паводле спадара Луканіна, арганізатары кампаніі разьлічваюць сабраць ня менш за 50 тысяч подпісаў пад адкрытым зваротам да кіраўніка дзяржавы, да Канстытуцыйнага суда, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з заклікам прывесьці ў адпаведнасьць з Канстытуцыяй закон “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”.
XS
SM
MD
LG