Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі абураны жорсткімі дзеяньнямі паліцыі ў Эстоніі


Радыё Свабода МЗС Беларусі мяркуе, што Эўразьвяз, сябрам якога зьяўляецца Эстонія, прыкладзе максымум намаганьняў для цывілізаванага вырашэньня сытуацыі з помнікам савецкаму воіну ў Таліне.

З такой заявай выступіў сёньня прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў. Ён падкрэсьліў, што любы зьдзек над памяцьцю ахвяраў Другой Усясьветнай вайны выклікае ў Беларусі пачуцьцё глыбокага абурэньня і шкадаваньня, і дадаў, што МЗС выказвае сур’езную занепакоенасьць падзеямі, якія прывялі да чалавечых ахвяраў. Спадар Папоў выказаў меркаваньне, што да гэтага прывялі “безадказныя дзеяньні эстонскіх уладаў”.

“Нас таксама абураюць неапраўдана жорсткія сілавыя дзеяньні адносна мірных дэманстрантаў з боку эстонскай паліцыі, якія прывялі да эскаляцыі гвалту і вулічных забурэньняў у Таліне”, – заявіў прадстаўнік беларускага МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG