Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе адноўлены імпарт польскага мяса ў Беларусь?


Радыё Свабода Пра магчымасьць аднаўленьня імпарту, пры адпаведным узгадненьні пазыцый з Расеяй і Польшчай, паведаміў сёньня віцэ-прэмьер Іван Бамбіза.

Імпарт мяса з Польшчы ад 17 сакавіка гэтага году быў прыпынены на патрабаваньне Расеі, якая ўвяла мараторый на імпарт польскага мяса да сябе ў 2005 годзе. Расея абвінавачвала Беларусь у тым, што яна прадае ў Расею мясапрадукты, вырабленыя з польскага мяса і тым самым парушае расейскі марыторый.

Учора Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў забарону на імпарт польскага мяса, уведзеную беларускім ўрадам. “Калі польскае мяса нармальнае, бярэце яго, перапрацоўвайце для ўнутранага рынку, а ў Расею пастаўляйце беларускае мяса”, – сказаў ён. Зьвяртаючыся да ўрадоўцаў, ён дадаў, што рашэньнем аб забароне імпарту “вы спынілі прадпрыемствы”.

Летась Беларусь імпартавала з Польшчы 36 тысяч тон сьвініны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG