Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – з 22-й – госьць – Ігар Варашкевіч


Радыё Свабода Госьць "Начной Свабоды" – рок-музыка, лідэр гурту "Крама" Ігар Варашкевіч. Нядаўна, калі "Крама" падала заяўку на канцэрт, музыкам параілі зьвярнуцца ў... Адміністрацыю прэзыдэнта. Ігар Варашкевіч раскажа пра магчымасьці выступаць у Беларусі.

Дэмантаж помніка савецкаму салдату ў Таліне – меркаваньні беларусаў Эстоніі і апытаньне ў Менску – людзі ацэньваюць гэтую падзею і камэнтуюць рэзкую рэакцыю Расеі.

27 красавіка 1945 году Беларусь стала заснавальніцай ААН. Былы прадстаўнік БССР у ААН Генадзь Бураўкін распавядзе пра важнасьць гэтай падзеі для краіны.

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава –"чарнобыльскія песьні", у "Начной чытанцы" – п''есы Віктара Шалкевіча

Пасьля 23-й – адказы Тацяны Севярынец на пытаньні слухачоў Свабоды, "Экспэртыза Свабоды" – ці апраўдаў спадзяваньні дэмакратычных сіл "Чарнобыльскі Шлях – 2007", "Беларуская Атлянтыда. Без бар''ераў" – трагічны эпілёг мележавай "Палескай хронікі".

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG