Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ніякага кантролю няма. Што мы спажываем — страшна падумаць”


Альгерд Невяроўскі, Менск Ці ёсьць пэўнасьць, што беларускія харчы чыстыя ад радыянуклідаў? Гэтае пытаньне тыдня Беларускай Свабоды наш карэспандэнт задаваў людзям на менскіх вуліцах.

Дзяўчына: “Не зусім упэўненая. Бо глеба брудная, вада. Чыстых харчоў становіцца ўсё меней. 10—20% карысных рэчываў засталося ў кожным прадукце. Я купляю прадукты без канцэнтратаў і стабілізатараў. І вяду здаровы лад жыцьця”.

Дзяўчына: “Ня ўпэўненая, бо частка Беларусі забруджаная. І магчыма, што харчы з той тэрыторыі могуць трапляць у Менск”.

Спадар: “Натуральна, што не. Зь вядомай прычыны 1986 году”.

Спадар: “Я ўпэўнены. Мы жывем у Менску, далей ад чарнобыльскай зоны”.

Пэнсіянэрка: “Я ня ведаю, і не магу сказаць — чыстыя ці не. Я бачыла, што харчы правяраюць, але кожны дзень іх напэўна не правяраюць”.

Карэспандэнт: “Ці ўпэўненыя вы, што спажываеце чыстыя ад радыянуклідаў харчы?”

Дзяўчына: “Я б не сказала, што ўпэўненая. Ад гэтай радыяцыі нікуды не схаваесься”.

Спадарыня: “Ня ўпэўненая. Я чытаю газэты, ведаю. І брудныя харчы разносяцца па ўсёй Беларусі”.

Спадарыня: “Не, бо ніякага кантролю няма. Што мы спажываем — гэта страшна падумаць”.

Спадарыня: “Ня ўпэўненая. Цяпер ні ў чым нельга быць упэўненым”.

Хлопец: “Ня ўпэўнены. Старанна выбіраю прадукты, але ня ўпэўнены, што яны чыстыя. Яны маглі быць вырашчаныя дзе заўгодна. Можа, яны з чарнобыльскай зоны”.

Хлопец: “Не, бо траціна Беларусі пад радыяцыяй. І ўсё вязуць у Менск”.

Хлопец: “Не. У Гомельскай вобласьці людзі спажываюць прадукты, якія там і вырабляюцца. Туды не завозяць прадуктаў зь іншых рэгіёнаў. У Менску чысьцей, але і ў нашых крамах можна сустрэць гомельскую прадукцыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG