Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Клімаву перадалі ў турму рэлігійную літаратуру


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адміністрацыя Менскага сьледчага ізалятару дазволіла перадаць палітвязьню Андрэю Клімаву рэлігійную літаратуру й падручнікі.

“Прынялі для Андрэя “Прыпавесьці Салямона з камэнтарамі”, кнігу сьвяціцеля Мікалая Сэрбскага “Азбука перамогі”, а таксама падручнікі, у тым ліку па лёгіцы. Усё гэта знайшла дома”, — паведаміла Тацяна Клімава.

Нагадаем, 26 красавіка жонка палітыка спрабавала перадаць Клімаву мастацкую літаратуру, але не атрымала дазволу.

Паводле лістоў Андрэя Клімава, сьледчых дзеяньняў зь ягоным удзелам апошнія дні не вядуць. “Напісаў, што сьледчы Гадун на допыты яго ўжо не выклікае”, — кажа Тацяна Клімава.

Нагадаем, былога дэпутата арыштавалі 3 красавіка й зьвінавацілі ў закліках скінуць дзейную уладу. Андрэй Клімаў сябе вінаватым не прызнае і адмаўляецца адказваць на пытаньні сьледчага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG