Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іосіф Сярэдзіч едзе вызваляць наклад “Народнай волі”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня галоўны рэдактар газэты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч наведае райаддзел міліцыі Смалявіцкага раёна.

“Там міліцыянты утрымліваюць наклады апошніх нумароў недзяржаўных грамадзка-палітычных газэт “Народная воля” і “Товарищ”, – паведаміў Сярэдзіч у інтэрвію Радыё Свабода.

Паводле галоўнага рэдактара, міліцыянты спынілі машыну, якая везла аддрукаваныя ў Смаленску наклады газэт, на тэрыторыі Смалявіцкага раёну непадалёк ад Кургана Славы. Нібыта для праверкі машыну адагналі да аддзяленьня ўнутраных спраў Смалявіцкага РАУС. Ад кіраўніцтва выданьняў запатрабавалі пералік дакумэнтаў: дамовы з друкарняй і перавозчыкам, пасьведчаньне аб рэгістрацыі выданьня і іншыя паперы.

Карэспандэнт нашага радыё таксама выяжджае на месца затрыманьня газэт. Падрабязнасьці – пазьней у эфіры і на сайце Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG