Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першамай у Менску будуць сьвяткаваць на Бангалоры


Уладзімер Глод, Менск Сталічны гарвыканкам адмовіў Партыі камуністаў Беларускай і прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў правядзеньні першамайскай акцыі каля Нацыянальнай акадэміі навук.

Маёўку дазволілі правесьці толькі каля дыспэтчарскай аўтобуснай станцыі “Кульман”, што побач з сквэрам і плошчай Бангалор. А сьвяточны канцэрт, які заплянавалі арганізатары акцыі, забаранілі наагул.
XS
SM
MD
LG