Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БАЖ запрашае стварыць ФотаPositive


Радыё Свабода 3 траўня, у Сусьветны Дзень свабоды друку, Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць акцыю пад назвай ФотаPositive

"Гэта НЕ фотаконкурс, хаця пераможцы ў ім таксама будуць. Гэта НЕ палітычная акцыя, хаця яе стрыжнёвая ідэя –гэта свабода", -- піша прэс-служба БАЖ

Каб стаць удзельнікам акцыі, трэба зрабіць на працягу сутак 3 траўня 5 каляровых фотаздымкаў і даслаць іх на наступны дзень на адрас press@baj.by, пазначыўшы ў лісьце сваё імя, населены пункт і зваротны кантакт.

Фатографы-пераможцы атрымаюць шанец убачыць сваё фота на выставе ФотаPositive, якая будзе складацца з лепшых фотаздымкаў, дасланых на адрас press@baj.by. Выстава будзе працаваць у Дзень вынаходніцтва каляровага фота – 17 траўня 2007 г. (Пра месца правядзеньня будзе паведамлена пазьней.)
XS
SM
MD
LG