Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Пасьля шэсьця спэцназ жорстка зьбіваў людзей, дзясяткі затрыманыя</B>


Любоў Лунёва, Менск Ужо пасьля завяршэньня сёньняшняга “Чарнобыльскага шляху” байцы спэцназу жорсткі зьбілі многіх людзей, якія разыходзіліся з масавай акцыі. Шмат людзей – некалькі дзесяткаў – затрыманыя.

Байцы спэцназу міліцыі ачапілі групу моладзі, якая дайшла да Макдональдсу, што на вуліцы Багдановіча. Яны пачалі жорстка зьбіваць маладых людзей, вырываць у іх сьцягі, падагналі аўтобусы, людзей туды закідвалі. Шмат затрыманых, кроў на асфальце.

Моладзевыя актывісты мяркуюць, што брутальнасьць дзеяньняў спэцназу міліцыі тлумачыцца тым, што яны дачакаліся, пакуль людзі разыйдуцца, пакуль сыйдуць журналісты.

Хутчэй за ўсё затрыманых адвезьлі ў аддзел міліцыі Савецкага раёну, але ня выключана, што гэта можа быць Цэнтральны раён, бо месца, дзе затрымлівалі людзей, месьціцца як раз на мяжы гэтых раёнаў. Колькасьць затрыманых пакуль невядомая, але моладзевыя актывісты кажуць, што гэта можа быць 50 і болей чалавек.

Яны ішлі па ходніках, гэта адбылося пасьля таго, як акцыя скончылася, людзі запалілі сьвечкі і ўсе пайшлі. Менавіта ў гэтай частцы вуліцы Сурганава няма прыпынкаў грамадзкага транспарту, і людзі пайшлі пешкі да вуліцы Багдановіча, каб сесьці ў тралейбусы. І на рагу , на аўтобусным прыпынку іх абкружылі і пачалі зьбіваць.

Усе міліцыянты былі сёньня ў цывільным, ніякіх знакаў, ніякіх пагонаў не было. А байцы спэцназу міліцыі былі ў чорным. Менавіта гэтыя людзі ў чорным абкружылі натоўп моладзі і зьбівалі маладых людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG