Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты КХП-БНФ правялі мітынг-рэквіем у Курапатах


Радыё Свабода У Курапатах адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў Чарнобылю, арганізаваны сябрамі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

Ля галоўнага курапацкага крыжа пад бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся актывісты і прыхільнікі партыі. Зачыталі ліст ад лідэра КХП БНФ Зянона Пазьняка. Выступіў намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі. Удзельнікаў мерапрыемства здымалі на відэа людзі ў цывільным.

Напярэдадні сябры КХП БНФ адмовіліся ад прапановы ўладаў далучыцца да “Чарнобыльскага Шляху” і прасілі права на шэсьце ад Купалаўскага сквэру да Кастрычніцкага пляцу .



Па дарозе у Курапатах



Прамаўляе Юрась Беленькі



Удзельнікі мітынгу-рэквіюму
XS
SM
MD
LG