Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія дапамагае ахвярам Чарнобыля


Рады Свабода З нагоды 21-ай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі Дэлегацыя Эўрапэйскай Камісіі ва Ўкраіне і Беларусі выказала салідарнасьць ад імя Эўрапэйскай Камісіі насельніцтву, пацярпеламу ад катастрофы і падкрэсліла сваю працяглую станоўчую падтрымку гэтым людзям і пацярпелым рэгіёнам Беларусі.

З моманту Чарнобыльскай катастрофы ў 1986 году, Эўрапэйская Камісія аказвала значную падтрымку для змякчэньня наступстваў гэтай бяды, у прыватнась ці для Беларусі, на якую прыйшлося 70% радыёактыўных выкідаў, -- адзначаецца ў Заяве Дэлегацыі Эўракамісіі.

Дадаткова да 240 мільёнаў эўра, накіраваных на тое, каб зрабіць Чарнобыльскую зону бяспечнай, Камісія выдзеліла яшчэ 100 мільёнаў эўра на дасьледаваньні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы для здароў''я навакольнага асяроддзя, і дапамогу для іх змякчэньня. Дапамога, у прыватнасьці, накіроўвалася на паляпшэньне лячэньня найбольш уразлівых ахвяраў, менавіта пацярпелых ад рака шчытападобнай залозы і на заснаванне стратэгій абеззаражваньня ў гарадскіх і сельскіх мясцовасцях Беларусі, Украіны і Расіі, у прыватнасьці, на забесьпячэньне незабруджанымі прадуктамі харчаваньня.Камісія таксама забяспечвае дапамогу з 1991 года ў суме 20 міліенаў эўра на эканамічнае і сацыяльнае адраджэньне беларускіх рэгіенаў, пацярпелых ад катастрофы, праз, напрыклад, дапамогу мясцоваму насельніцтву ў стварэньні новых сельскагаспадарчых напрамкаў.

З мэтай узмацненьня сваёй падтрымкі, накіраванай на беларускую моладзь і дзяцей, Камісія дзейнічае ў цесным супрацоўніцтве з ЮНІСЭФ, каб пачаць новыя праекты падтрымкі. Камісія гатовая працягваць дыялёг з усімі зацікаўленнымі бакамі, якія маюць дачыненьне да аказаньня дапамогі. Эўрапейская Камісія застаецца зацікаўленнай Чарнобыльскай праблемай і будзе працягваць падтрымку пацярпелым рэгіенам і насельніцтву. Камісія моцна жадае убачыць, што яе дапамога апэратыўна накіроўваецца на паляпшэньне жыцця насельніцтва і пацярпелых рэгіенаў, - адзначаецца ў Заяве Дэлегацыі Эўракамісіі.
XS
SM
MD
LG