Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: самадзейны тэатар паставіў “Чарнобыльскую малітву”


Радыё Свабода 26 красавіка ў берасьцейскім Доме культуры чыгуначнікаў прэзэнтуюць тэатралізаваную споведзь-пакаяньне паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”.

Пастаноўку ажыцьцявіў рэжысэр народнага моладзева-экспэрымэнтальнага тэатру-студыі “Люстэрка” Ўладзімер Яшчук, які адначасова зьяўляецца дырэктарам Дому культуры чыгуначнікаў.

Акрамя самадзейных артыстаў у пастаноўцы возьмуць удзел выхаванцы нядзельнай школы мясцовага праваслаўнага храму.

З дазволу кіраўніцтва царквы ў тэатралізаванай дзеі прагучаць сьпевы манахаў Валаамскага і Жыровіцкага манастыроў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG