Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт падтрымаў беларускую апазыцыю


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Эўрапейскі парлямэнт зацьвердзіў штогадовую справаздачу ў справе сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце і палітыкі Эўразьвязу да краінаў, дзе правы чалавека парушаюцца. Шмат увагі ў дакмэнце нададзена Беларусі.

Дэпутаты “з задавальненьнем” прынялі захады Эўрапейскага зьвязу ў справе парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, якія кіарўніцтва аб’яднанай Эўропы рабіла дагэтуль. Паводле парлямэнту, працягваючы цяперашнюю палітыку, Эўразьвяз асаблівую ўвагу павінен зьвярнуць на “парушэньні свабоды слова, права на мірныя сходы і права на аб’яданьні, а таксама на парушэньні правоў нацыянальных меншасьцяў”.

Эўрапарлямэнт зьвяртае ўвагу на “неабходнасьць падтрымкі палітычнай апазыцыі ў Беларусі, якая церпіць ад рэпрэсіяў “.

У справаздачы гаворыцца, што Эўразьвяз на дадзены момант ня можа запрапанаваць Беларусі поўнага ўдзелу ў палітыцы суседзтва, але нягледзячы на гэта ён павінен зрабіць усё магчымае, каб знайсьці “адпаведныя спосабы прадухіленьня далейшых антыдэмакратычных захадаў і парушэньняў правоў чалавека”.

Эўрапейскі парлямэнт заклікаў Раду Эўразьвязу і Эўрапейскую камісію ўважліва сачыць за сытуацыяй у Беларусі і павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасьці, недзяржаўных арганізацыяў і палітычнай апазыцыі.
XS
SM
MD
LG