Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт РСЭ/РС Джэф Гедмін: Перасьлед слухача трывожыць і шакуе


Радыё Свабода, Прага Прэзыдэнт Радыё Свабодая Эўропа/Радыё Свабода зрабіў заяву з нагоды перасьледу Ўладзімера Шульжыцкага, слухача Радыё Свабода ў Смаргоні.

Гедмін: “Такое разьвіцьцё падзеяў надзвычай трывожыць. Я хачу вельмі ясна заявіць, што РСЭ/РС выступае ў падтрымку свабоды ўсіх грамадзянаў Беларусі і слухачоў Свабоды ў прыватнасьці, якія папросту хочуць ажыцьцяўляць самыя асноўныя палітычныя правы і свабоды. Гэтым людзям, гэтым слухачам -- наша найглыбейшая павага, захапленьне і наша салідарнасьць.

Свабодныя людзі ад Тайваня да Коста Рыкі, ад Канады да Аўстраліі ўспрымаюць свабоду як дадзенасьць, проста як свае базавыя палітычныя правы і грамадзянскія свабоды. Але гэтыя правы не гарантуюцца ў такой важнай, цудоўнай краіне як Беларусь. Калі чалавек дамагаецца выкананьня гэтых правоў, да яго ставяцца як да злачынцы. Мякка кажучы, гэта надзвычай трывожыць і шакуе."

• Смаргонскі актывіст заявіў аб недаверу судзьдзю

• Смаргонь: 18-гадовага актывіста судзяць за распаўсюд рэклямы Радыё Свабода

• Смаргонскага актывіста будуць судзіць за рэкляму Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG