Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонь: суд над актывістам перанесьлі на няпэўны час


Міхал Карневіч, Смаргонь Уладзімер Шульжыцкі заявіў хадайніцтва пра недавер судзьдзю Мікалаю Шэлегу — а новага судзьдзю сёньня прызначыць не змаглі. Суд адклалі на няпэўны час.

Смаргонскі актывіст Уладзімер Шульжыцкі, якога міліцыянты затрымалі за тое, што раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода, заявіў пра недавер судзьдзю Мікалаю Шэлегу.

Шульжыцкі патлумачыў, што летась гэты судзьдзя выносіў, як ён лічыць, палітычныя прысуды актывістам са Смаргоні.

Судзьдзя задаволіў хадайніцтва. Цяпер чакаюць прызначэньня новага судзьдзі. Уладзімеру Шульжыцкаму сказалі, што позву дашлюць дахаты.

• Смаргонь: 18-гадовага актывіста судзяць за распаўсюд рэклямы Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG