Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: прайшоў афіцыйны чарнобыльскі мітынг


Радыё Свабода На афіцыйны чарнобыльскі мітынг, які адбыўся на ўскрайку Магілёва на тэрыторыі былой клінікі радыяцыйнай мэдыцыны, сабраліся ў асноўным школьнікі.



Прадстаўнікі мясцовай улады на чале з старшынём гарвыканкаму Віктарам Шорыкавым разам з вучнямі ўсклалі вянкі да помнага знаку ахвярам чарнобыльскай трагедыі.



На мітынгу была й дэлегацыя амэрыканскай амбасады на чале з дарадцам і намесьнікам кіраўніка місіі Джонатанам Мурам.



Прыйшлі на мітынг дзеля ўшанаваньня ахвяраў чарнобыльскай трагедыі таксама прадстаўнікі магілёўскай аб’яднанай апазыцыі. Яны ўсклалі да помнага знаку кветкі.

Старшыня гарвыканкаму абяцаў, што ў пацярпелых раёнах захаваецца бясплатнае санаторна-курортнае лячэньне, аздараўленьне дарослых і бясплатнае харчаваньне дзяцей. Ён таксама прызнаў, што ў вобласьці ўсё часьцей назіраецца рост хранічных захворваньняў, паболела маладых хворых.
XS
SM
MD
LG