Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьледчы ізалятар не дазваляюць перадаць кнігі для Клімава


Любоў Лунёва, Менск Паплечнік Андрэя Клімава Цімафей Дранчук і жонка палітвязьня Тацяна Леановіч намагаліся перадаць Андрэю кнігі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Яны мелі сустрэчу з намесьнікам начальніка ізалятара ў выхаваўчай працы маёрам міліцыі Дзянісікам. Той паведаміў ім, што ў сьледчым ізалятары багатая бібліятэка, і з гэтай прычыны кнігі Клімаву перадаць ня можна.

Раней Андрэй Клімаў прасіў, каб яму перадалі валакардзін. Лекарка турэмнага шпіталю паведаміла палітвязьню, што, калі сваякі перададуць гэты прэпарат, то яна будзе даваць яго Андрэю. Лекі перадалі 18 красавіка, а Клімаў у сваім лісьце за 22 красавіка паведаміў, што прэпарат ён так і не атрымаў.
XS
SM
MD
LG