Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Пуцін -- пра будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі


Радыё Свабода Сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін зьвярнуўся з пасланьнем да Фэдэральнага сходу. Сярод іншага ён гаварыў пра падыход расейскага боку да будаўніцтва гэтак званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Слухаць:



“Хацеў бы яшчэ раз агучыць наш падыход да будаўніцтва саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі. Расея адкрыта да любых формаў і мадэляў інтэграцыі. Гатова ісьці тут настолькі далёка, наколькі гатовы да гэтага нашы беларускія сябры.

Тэмпы будаўніцтва саюзнай краіны залежаць толькі ад насычанасьці і рэальнай глыбіні інтэграцыйных працэсаў. Мы нікога не прысьпешваем. І гатовы шчыра абмяркоўваць з партнэрамі праблемы, якія ўзьнікаюць на гэтым шляху.

Але курс на ўсямернае разьвіцьцё адносінаў з Беларусьсю ў такіх жыцьцёва важных сфэрах як эканоміка, транспарт, сацыяльная абарона, ахова здароўя і гуманітарнае супрацоўніцтва зьяўляюцца для нас непахіснымі. У любым выпадку мы будзем дзейнічаць так, каб гэта адказвала інтарэсам народаў Расеі і Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG