Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў скаргу заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху”


Любоў Лунёва, Менск Заяўнікі акцыі скардзіліся на чыноўнікаў Менгарвыканкаму, якія зьмянілі маршрут і фармат акцыі. Судзьдзя Вольга Гусакова патлумачыла, што не знайшла прыкметаў парушэньня заканадаўства ў дзеяньнях чыноўнікаў.

Заяўнікі падалі скаргу на рашэньне суду Маскоўскага раёну ў вышэйшую інстанцыю.

Вось што заявіў раней адзін з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху” Аляксей Янукевіч:

“Натуральна, у нас няма ніякіх ілюзіяў адносна таго, што суд не прызнае рашэньне гарвыканкаму. Мы разьлічваем, што шэсьце адбудзецца па тым маршруце, які быў агучаны раней. Мы перакананыя, што “Чарнобыльскі шлях” у гэтым годзе пройдзе спакойна, без эксцэсаў і сутыкненьняў з міліцыяй”.

• Сёньня ў Менску адбудзецца традыцыйнае шэсьце “Чарнобыльскі шлях”
XS
SM
MD
LG