Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галіна Скараход: “Хаджу на кожны “Чарнобыльскі шлях”


Вячаслаў Кулік, Менск Жыхарка Гомельшчыны Галіна Скараход eдзельнічае ў кожным “Чарнобыльскім шляху”.

Што кліча яе кожны год з палескай глыбінкі ў Менск?

“Я два дні таму бачыла сюжэт па БТ, у якім расказвалі пра вёску Стралічава Хойніцкага раёну. Гэта вёска Стралічава ў сьпісе абавязковага адсяленьня. Там забруджанасьць цэзіем да 40 кюры на квадратны кілямэтар.

Але на БТ паказвалі сюжэт і даводзілі, што там можна вырошчваць рапс. А мясцовыя людзі рабілі аналізы гэтага рапсу й пераканаліся, што ён таксама вельмі назапашвае стронцый.

Калі я чую пра нейкую спэцыялізацыю,то я ня ведаю, што гэта за тэхналёгіі. Ніхто нам пра гэта не расказаў.

Працягваецца ж вытворчасьць таксама малака з парушэньнямі нормы стронцыю й цэзію. Лічбы гэтыя былі раней вядомыя — колькі тон перапрацоўвае Хойніцкі сыраробчы камбінат.

Цяпер гэтых зьвестак звычайнаму грамадзяніну проста так не даюць. Таму працягваецца гэтае радыяцыйнае забруджваньне людзей празь харчаваньне.



Мяне вельмі кранае гэтая праблема. Людзі кінутыя ў бездань. Ніхто пра іх ніколі сапраўды не клапаціўся. Гэта адбываецца гадамі, таму сёньня вымірае нацыя.

На знак таго, што трэба праявіць салідарнасьць з гэтымі ахвярамі — а ахвяры сёньня ўсе мы, — я хаджу на “Чарнобыльскія шляхі”.
XS
SM
MD
LG