Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэдыятар В.Смольнікава: “Нараджальнасьць зьмяншаецца, сьмяротнасьць расьце”


Вячаслаў Кулік, Менск Амаль трыццаць гадоў працуе лекарам-пэдыятрам у Буда-Кашалёве Валянціна Смольнікава.

Яна прааналізавала сумную дэмаграфічную статыстыку ў пацярпелым раёне:

“У 1978—1979 гады ў нашым раёне нараджалася прыкладна 800—900 немаўлятаў. За ўвесь 2005 год нарадзілася 339 дзяцей. У 2006-м — 333. Зь іх толькі кожны трэці здаровы. У другой групе — дзеткі, якія ад нараджэньня маюць праблемы. Такіх 61%. І нарадзіліся хворымі — 16, альбо 4,8%. Нехта з гэтых дзетак ужо памёр.

Калі ідзе гаворка пра тое, што ў нас нібыта бэбі-бум, то мяне гэта раздражняе. Рэзэрваў, каб нараджаць шмат дзяцей, у нас у краіне мала. 20% першаствораных сем’яў — бясплодныя.



Вялікія праблемы ў тых, хто нарадзіўся ад перасяленцаў. Гэта група дзяржрэгістру. Трагічная статыстыка. Здаровых дзяцей і дарослых няма.

На жаль, у нашым маленькім раёне (я не магу гаварыць пра ўсю дзяржаву) у дачарнобыльскую эпоху ў нас быў прырост насельніцтва +3,8, то прыкладна ад 1989 году пачаліся страшэнныя падзеі, так можна сказаць. Нараджальнасьць рэзка зьмяншаецца, а сьмяротнасьць імкліва расьце.

Глядзіце: у гэтым годзе нараджальнасьць 9 дзяцей на адну тысячу насельніцтва, а сьмяротнасьць — 20 на адну тысячу. Няма ніякага прыросту”.
XS
SM
MD
LG