Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перасяленец У.Коўзелеў: “Мне сьніцца родная вёска”


Вячаслаў Кулік, Менск 50-гадовы гамяльчук Уладзімер Коўзелеў — дзіцячы трэнэр. Яго выселілі з забруджанай зоны. Кажа, што туга па радзіме вымушае ўдзельнічаць у грамадзкіх праектах, якія падтрымліваюць людзей на Веткаўшчыне.

“Я сам з выселенай вёскі. Там усё ўжо пахавана. Барталамееўка, Бесядзь, Вараб’ёўка, Пабужжа, якія былі непадалёку ад Веткі.

Я там ведаю кожную сьцяжынку. Сплю, а мне сьняцца берагі Бесядзі. Я таксама хачу там быць...

У Веткаўскім раёне мы вымяралі ўзровень радыяцыйнага забруджваньня харчоў. Кантралявалі восем вёсак. Атрыманую інфармацыю дастаўлялі жыхарам.

Зрабілі там таксама сацыялягічнае апытаньне. Раздалі тысячу анкет жыхарам, папрасілі, каб яны адказалі на пытаньні. З адной тысячы мы атрымалі 720 анкет.

З адказаў прыйшлі да высновы, што ў маленькіх вёсках харчаваньня ніхто не правярае. У буйных паселішчах штосьці яшчэ ёсьць у гэтай справе. А ў райцэнтры Ветцы толькі працэнтаў дваццаць жыхароў зрэдку носяць харчы на праверку.

Дазымэтраў няма. Дзяржпраграма, паводле якой абяцалі насельніцтву дазымэтры, ня выкананая. Але, зь іншага боку, людзі кажуць: “А для нас іншага няма чаго есьці”.

На здымках:



У гаротным сьпісе — страчаныя вёскі



На школьнай дошцы пустога будынку радкі спачуваньняў



Назаўжды разбураны дзіцячы куток



Ашчадны банк — сымбаль узарванага жыцьця ў Беларусі
XS
SM
MD
LG