Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе разглядаюць скаргу заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху”


Любоў Лунёва, Менск У судзе Маскоўскага раёну Менску ідзе разгляд скаргі заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху” на чыноўнікаў Менгарвыканкаму, якія самавольна зьмянілі маршрут і фармат акцыі.

У судзе аб’яўлены перапынак, бо заяўнікі запатрабавалі дапытаць намесьніка кіраўніка менскай міліцыі Аляксандра Найдзенку.

Гаворыць адзін з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху” Аляксей Янукевіч:

“Натуральна, у нас няма ніякіх ілюзіяў адносна таго, што суд не прызнае рашэньне гарвыканкаму. Якое б рашэньне сёньня не прыняў суд, мы разьлічваем, што шэсьце адбудзецца па тым маршруце, які быў агучаны раней. Мы перакананыя, што “Чарнобыльскі шлях” у гэтым годзе пройдзе спакойна, без эксцэсаў і сутыкненьняў з міліцыяй”.

• Сёньня ў Менску адбудзецца традыцыйнае шэсьце “Чарнобыльскі шлях”
XS
SM
MD
LG