Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza: Улады схавалі ад людзей інфармацыю пра Чарнобыль


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса піша сёньня пра ўгодкі чарнобыльскай аварыі, адзначаючы, што тагачасныя савецкія ўлады схавалі ад людзей інфармацыю пра катастрофу.

Польскія мэдыі пішуць, што найбольш ад чарнобыльскай катастрофы пацярпела Беларусь, у той час як самі беларусы 26 красавіка не атрымалі ад уладаў ніякай афіцыйнай інфармацыі ў гэтай справе. Але ў такой сытуацыі апынуліся ня толькі беларусы.

«Савецкія ўлады заблякавалі інфармацыю аб аварыі – палякі даведаліся яе толькі два дні пазьней, калі значна вышэйшы ўзровень радыяцыі быў зарэгістраваны на станцыі радыяцыйнага маніторынгу ў Мікалайках»,– піша “Gazeta Wyborcza”.

Адметна, што паводле адмыслоўцаў, Польшча была практычна адзінай краінай з камуністычнага блёку, дзе ўжо 29 красавіка было прынятае рашэньне даваць дарослым грамадзянам адмысловы антырадыяцыйны лек, а для дзяцей – набываць за мяжой малако ў парашку.

Газэты пішуць, што праз 21 год пасьля катастрофы навукоўцы працягваюць спрачацца аб яе наступствах, а кіраўнікі краін, якія пацярпелі ад чарнобыльскай навалы,– спачатку Лукашэнка, а цяпер Юшчанка,– прапаноўваюць аднавіць на забруджаных тэрыторыях гаспадарчую дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG