Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Мірон вывесіў сьцяг да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі


Радыё Свабода, Віцебск У Віцебску Мірон вывесіў сьцяг да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі. Сьцяг зьявіўся 25-га красавіка а палове на 11-ю ночы на даху пяціпавярховага жылога дому па вуліцы Гогаля, побач з будынкам віцебскага аблвыканкаму.

Апазыцыянэр Барыс Хамайда быў сярод мінакоў, якія заўважылі нацыянальны сымбаль.

"Гэты сьцяг вісіць на даху пяціпавярховага будынка, мэтраў за 150 ад абвыканкаму. З крыніц, вартых даверу, мне стала вядома, што да сьцяга прымацавана жалобная чорная стужка і цыдулка са словамі "Да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі" ды подпісам "Мірон".



Уначы сьцяг бачылі толькі позьнія мінакі. Міліцыянты яго так і не заўважылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG