Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве ўшанаваная памяць Янкі Жамойціна


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Cёньня ўгодкі сьмерці Яна Жамойціна (1922 – 2003) – беларускага грамадзкага дзеяча, літаратара і вэтэрана нацыянальнага руху. Беларусы, якія жывуць у Варшаве ўшанавалі ягоную памяць, наведаўшы магілу спадара Жамойціна ў польскай сталіцы.

Янка Жамойцін памёр у 2003 годзе па дарозе з Польшчы ў Беларусь.

Спадар Жамойцін нарадзіўся на Лідчыне ў 1922-м годзе. У часе вайны кіраваў Наваградзкай акруговай арганізацыяй СБМ. Пасьля вайны ў Польшчы асуджаны на 25 гадоў лягэру.

У 1990-я гады выдаў у Белстоку ўспаміны "Зь перажытага".
XS
SM
MD
LG