Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску пачалося жалобнае чарнобыльскае шэсьце


Радыё Свабода Шэсьце пачалося а палове на сёмаю вечара. Як паведаміла “Свабодзе” грамадзкая актывістка Таісія Кабанчук, калёна ў некалькі дзясяткаў чалавек рушыць цэнтральнай вуліцай Сацыялістычнай да капліцы Менскіх могілак.

Удзельнікі акцыі трымаюць у руках жоўтыя кветкі, а ў некаторых на шыі павязаныя жоўтыя шалікі.

Калёну суправаджаюць некалькі міліцэйскіх машын. Праз мэгафоны ўдзельнікаў папярэджваюць пра адказнасьць за несанкцыянаванае публічнае мерапрыемства.
XS
SM
MD
LG