Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 25 красавіка


Радыё Свабода .



“У беларускіх уладаў ёсьць два шляхі. Адзін зь іх можа прывесьці да паляпшэньня стасункаў паміж Беларусьсю і ЗША. Ён прадугледжвае канкрэтныя крокі — вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў. Падкрэсьліваю — усіх. І спыненьне справаў супраць іншых, уключна з “Маладым фронтам”. Трэба даць мірна правесьці заўтрашнюю акцыю, а таксама рэгіянальныя міні-кангрэсы й сам Кангрэс дэмсілаў у Беларусі без праблемаў. Калі гэтыя крокі ня будуць зробленыя, я баюся, што нашы стасункі пагоршацца”.



Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крэймэр пасьля заканчэньня трохдзённага візыту ў Беларусь.



“Гэта паказчык ягонай грамадзянскай пазыцыі. Напярэдадні разгляду касацыйных скаргаў на прысуд Казуліну ў Вярхоўным Судзе ён дэманструе прынцыпы, якімі не гандлюе. Таксама яшчэ раз дэманструе стаўленьне да легітымнасьці Лукашэнкі, і што ён не чакае палёгкі ад рашэньня Вярхоўнага Суду”.



Адвакат Ігар Рынкевіч – пра патрабаваньне Аляксандра Казуліна прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG