Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд паводле зыску кіраўніцы дзяржтэлерадыёкампаніі "Брэст"


Радыё Свабода Дырэктарка тэлерадыёкампаніі “Брэст” Ларыса Дабрадомава намагаецца абараніць свой гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю і патрабуе ад сваіх былых падначаленых кампэнсацыі памерам 50 мільёнаў рублёў.

Пазоў спадарыні Дабрадомавай тычыцца скаргаў яе былых падначаленых, якія зьвярталіся ў розныя дзяржаўныя ўстановы з мэтай прыцягнуць увагу да дзейнасьці кіраўніцы тэлерадыёкампаніі і яе асабістых паводзінаў. Ларыса Дабрадомава лічыць, што гэтыя скаргі ўтрымлівалі несапраўдныя зьвесткі і нанесьлі ёй маральную шкоду.

У часе першага судавага паседжаньня адказчыкі (а гэта чатыры былыя супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі, звольненыя на загад спадарыні Дабрадомавай) не прызналі сябе вінаватымі і заявілі пра гатоўнасьць давесьці слушнасьць сваіх аргумэнтаў, выкладзеных у скаргах. У прыватнасьці, было пададзена хадайніцтва аб выкліку ў суд сьведкаў.

Наступнае паседжаньне суду прызначанае на 23 траўня.
XS
SM
MD
LG