Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума ратыфікавала беларуска-расейскі пратакол аб падаткаабкладаньні


Паводле БелаПАН 25 красавіка Дзярждума Расеі ратыфікавала пратакол да міжурадавага беларуска-расейскага пагадненьня аб пазьбяганьні двайнога падаткаабкладаньня і папярэджаньні ўхіленьня ад падаткаў.

У Расеі даходы падатковых рэзыдэнтаў ад працы па працоўных дагаворах абкладаюцца па стаўцы 13%, а фізычных асоб, якія не зьяўляюцца падатковымі рэзыдэнтамі – 30%. Падатковымі рэзыдэнтамі прызнаюцца фізычныя асобы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі ня менш за 183 дзён у год.
XS
SM
MD
LG