Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: апазыцыя выступіла супраць палітычна матываваных звальненьняў


Радыё Свабода Зварот да мясцовых уладаў, які падпісалі кіраўнікі абласных арганізацыяў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі БНФ і ПКБ , тычыцца фактаў звальненьняў жыхароў Берасьцейшчыны паводле палітычных перакананьняў.

У звароце адзначаецца, што пазбаўленьне працы паводле ідэялягічных прыкметаў недапушчальна, аднак з гэтай прычыны цягам апошніх гадоў у рэгіёне былі звольненыя альбо вымушаныя былі звольніцца дзясяткі кіраўнікоў, актывістаў палітычных партыяў і проста іншадумцаў.

Паводле аўтараў звароту, фактычна гэтыя людзі засталіся бяз сродкаў на існаваньне. Між тым, іхнія звальненьні не былі зьвязаныя з прафэсійнай няздатнасьцю і мелі дэманстратыўны палітычны характар.

Кіраўнікі суполак апазыцыйных партыяў прапануюць прадстаўнікам берасьцейскіх уладаў абмеркаваць гэтае становішча цягам цывілізаванага дыялёгу.
XS
SM
MD
LG