Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Дашкевіча ў турэмным шпіталі наведалі бацькі


Алег Грузьдзіловіч, Менск 25 красавіка ў Менскім турэмным шпіталі Зьмітру Дашкевічу дазволілі сустрэцца з бацькамі.

Лідэра “Маладога фронту” паклалі ў шпіталь на абсьледаваньне з шклоўскай калёніі, дзе яго прымушалі працаваць на лесапільным участку, хоць яму балела сьпіна.

Вось што распавяла маці актывіста Вольга Дашкевіч пра сустрэчу з сынам:

“Выглядае нішто сабе. Усьміхаецца. Нічога асаблівага не расказваў. Пыталася ў яго, ці ня лепш тут кормяць, чым у шклоўскай турме. Ён толькі ўсьміхнуўся і сказаў: “Ага, хаця б яно не было лепшым!”

А вось стаўленьне мэдычнага пэрсаналу тут сапраўды лепшае ў параўнаньні са шклоўскім. Яму паставілі дыягназ остэахандроз і ў нядзелю, 28 красавіка, павязуць назад у Шклоў.

Мяркую, павінны перавесьці з гэтай цяжкай працы на больш лёгкую. Ня можа быць, каб яны, гледзячы на такі дыягназ, пакінулі яго на той самай працы. Турма турмой, але ж і там таксама людзі”.

Нагадаем, Зьміцер Дашкевіч пакараны на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Лідэр “Маладога фронту” знаходзіцца за кратамі болей за дзевяць месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG