Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонь: 18-гадовага актывіста судзяць за распаўсюд рэклямы Радыё Свабода


Міхал Карневіч, Смаргонь Міліцыянты затрымалі Ўладзімера Шульжыцкага за тое, што ён раскідаў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. Але пратакол склалі нібы за тое, што нецэнзурна лаяўся. Сёньня ў судзе адвакат запатрабаваў, каб у справе былі сьведкі. Суд адклалі на заўтра, на дзясятую раніцы.

Уладзімер Шульжыцкі з асабістай ініцыятывы на невялікіх аркушах пісаў абвесткі зь пералікам хваляў Радыё Свабода i раскідаў іх у паштовыя скрынкі.

На аркушах ён дапісваў свой мабільны тэлефон –на выпадак, калі ў некага не атрымаецца наладаваць прымач. Гэтак яго і знайшлі міліцыянты.

Вось што апавядае сам Уладзімер Шульжыцкі:

“Яны мне патэлефанавалі перад працай, і мы з гэтым чалавекам дамовіліся сустрэцца. Ён мне назваў адрас. Я й пайшоў на той адрас, а там амаль пад самымі дзьвярыма мяне чакалі ўчастковы й яшчэ нейкі міліцыянт”.

Міліцыянты сказалі, што шукаюць рабаўніка, які нібыта заходзіць у гэты пад’езд, і папрасілі пайсьці ў пастарунак, каб спраўдзіць дакумэнты. Там ужо й склалі на Шульжыцкага пратакол за нецэнзурную лаянку.

Ноч актывіст правёў у камэры спэцпрымальніка. Сёньня ў судзе адвакат Шульжыцкага запатрабаваў сьведкаў – міліцыянтаў, якія яго затрымоўвалі й складалі пратакол.

Сёньня Уладзімера Шульжыцкага адпусьцілі на волю. Суд адбудзецца заўтра а 10-й гадзіне.

Пытаюся ў спадара Шульжыцкага аб матывах ягонага ўчынку:

“Я папросту ня бачу іншай альтэрнатывы, каб данесьці да людзей праўдзівую інфармацыю. Мяркую, што Радыё Свабода – дэмакратычны сродак масавай інфармацыі і толькі яно здольнае скласьці канкурэнцыю дзяржаўнай прапагандзе”.

Уладзімер Шульжыцкі беспартыйны, на мінулых выбарах балятаваўся ў дэпутаты мясцовага савету, аднак дэпутатам ня стаў.

Уладзімер Шульжыцкі беспартыйны, на мінулых выбарах балятаваўся ў дэпутаты мясцовага савету, аднак дэпутатам ня стаў. Яму васямнаццаць гадоў, скончыў вучэльню прыборабудаваньня, працуе на нямецкім прадпрыемстве, якое займаецца дрэваапрацоўкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG