Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Крэймэр: Вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць справу маладафронтаўцаў


Ганна Соўсь, Менск Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэймэр, завяршаючы свой візыт у Беларусь, заявіў:

“Маё пасланьне вельмі дакладнае. У беларускіх уладаў ёсьць два шляхі. Адзін зь іх можа прывесьці да паляпшэньня стасункаў паміж Беларусьсю і ЗША. Ён прадугледжвае канкрэтныя крокі – вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, падкрэсьліваю, ўсіх. І спыненьне справаў супраць іншых, уключна з “Маладым фронтам”.

Трэба даць мірна правесьці заўтрашняй акцыі, а таксам і правесьці рэгіянальныя міні-кангрэсы і сам Кангрэс дэмсілаў. Калі гэтыя крокі ня будуць зробленыя, я баюся, што нашы стасункі пагоршацца. Згодна з “Актам аб дэмакратыі ў Беларусі”, які быў ухвалены Кангрэсам і падпісаны прэзыдэнтам Джорджам Бушам, у нас ёсьць яшчэ крокі, якія мы можам прыняць. Я спадзяюся, што нам ня трэба будзе гэта рабіць. Але цяпер справа за беларускімі ўладамі”.



Падрабязнасьці візыту Д.Крэймэра – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG