Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты АГП супраць разбурэньня старой Горадні


Радыё Свабода, Горадня З гэтай мэтай гарадзенскія актывісты АГП падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне шэрагу пікетаў 11 траўня ў старой частцы гораду.

Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін сказаў нашаму радыё, што такое рашэньне было прынятае пасьля таго, як у Горадні адбылося выязное паседжаньне навукова-мэтадычнай рады пад кіраўніцтвам намесьніка міністра культуры Уладзімера Градзюшкі. На ім, паводле Істоміна, было зацьверджанае рашэньне аб зносе каля 40 будынкаў у старой частцы гораду.

Пікеты плянуецца выстаўляць на вуліцы Горкага, побач з уваходам на стадыён “Нёман” і на вуліцы Дзяржынскага на ўваходзе ў парк Жылібэра. Мяркуецца, што пікетоўцы будуць зьбіраць подпісы з патрабаваньнямі спыніць разбурэньне старой часткі гораду.

Юры Істомін таксама сказаў, што акцыя мае на мэце аб’яднаць грамадзкасьць Горадні дзеля абароны гістарычнай часткі гораду ад разбурэньняў уладамі. Арганізатары акцыі заклікаюць гарадзенцаў, мясцовыя СМІ і інтэрнэт-рэсурсы прыняць самы актыўны ўдзел у абмеркаваньні рэстаўрацыі старой часткі Горадні.
XS
SM
MD
LG