Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытата дня 24 красавіка


Радыё Свабода



"Што да заяваў, нібыта ў Лукашэнкі няма рахункаў і ён самы бедны чалавек Беларусі – гэта ня так. Рэчы трэба называць сваімі імёнамі: Аляксандар Рыгоравіч, паводле тэрміналёгіі й ацэнак, якія прынятыя ў СНД, ёсьць беларускім алігархам, прычым адзіным. Ён сканцэнтраваў у сваіх руках палітычную ўладу, і кантралюе дзяржаўны і ценявы бюджэты. Пра гэта ня раз гаварылася, і ніхто гэтага не абверг.

Тое, што няма рахункаў непасрэдна на прозьвішча Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, так ён на папярэдняй прэсавай канфэрэнцыі казаў: “знайдзіце дурня”. Які ж дурань будзе адкрываць на сваё імя? Але ёсьць схемы, якім чынам накіроўваць гэтыя фінансавыя плыні. І гэтыя плыні ў Беларусі кантралюе Аляксандар Лукашэнка. Гэта факт, які ня трэба даказваць Бушу ці каму-небудзь з беларускай апазыцыі.

Што тычыцца прадпрымальнікаў... Калі паглядзець, то на целе беларускага прадпрымальніцтва (асабліва дробнага) ёсьць пятля, якую можна сьмела назваць Лукашэнка. Таму, што тыя ягоныя ўказы й дэкрэты, толькі пагаршаюць сытуацыю прадпрымальнікаў. І з кожным годам іх колькасьць фізычна зьмяншаецца”.




Анатоль Лябедзька пра фінансавы стан Аляксандра Лукашэнкі
XS
SM
MD
LG