Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Два беларусы везьлі зь Літвы ў Беларусь уран?</B>


Радыё Свабода Літоўскія паліцыянты затрымалі двух беларускіх грамадзянаў паводле падазрэньня ў кантрабандзе ўрану. Паліцыя спыніла іх, калі яны зьбіраліся перасекчы мяжу зь Літвы ў Беларусь.

У іхнім аўтамабілі паліцыянты знайшлі мэталёвую скрыначку з напісаным кірыліцай словам “уран”. Паліцыя перадала мэталёвую капсулу, што знаходзілася ўнутры скрыначкі, на лябараторны аналіз.

Сёньня суд пастанавіў, што затрыманыя будуць знаходзіцца ў турме тэрмінам да месяца, пакуль будзе праводзіцца расьсьледаваньне.
XS
SM
MD
LG