Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч ня едзе на пахаваньне Ельцына


Сяргей Навумчык, Прага Як паведаміў Свабодзе былы Старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч, ён ня будзе прысутнічаць на пахаваньні першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, якое адбудзеца ў Маскве 25 красавіка.

Паводле слоў Станіслава Шушкевіча, ён ня мае кантактаў з крамлёўскай адміністрацыяй, не атрымаў ён і ніякага запрашэньня ад пратакольнай службы Міністэрства замежных спраў Беларусі. “Прыехаць у Маскву ў якасьці прыватнай асобы без гарантыі патрапіць на пахаваньне ня мае сэнсу” – сказаў Шушкевіч.

Звычайна прысутнасьці былых кіраўнікоў дзяржавы на падобных цырымоніях спрыяюць зьнешнепалітычныя ведамствы іх краінаў. Статус былога кіраўніка краіны лічыцца нагэтулькі высокім, што дазваляе нават ўзначальваць дэлегацыі, у склад якіх уваходзяць дзейныя палітыкі. Да прыкладу, афіцыйную дэлегацыю Латвіі ўзначальвае экс-прэзыдэнт Гунціс Ульманіс (прэзыдэнт Латвіі Віке-Фрэйберга прымае караля Бэльгіі, які знаходзіцца ў Рызе); у склад афіцыйнай дэлегацыі Латвіі ўключаны экс-сьпікер сэйму Анатоль Гарбуноў. Афіцыйную дэлегацыю Італіі будзе прадстаўляць былы прэм''ер Джуліё Андрыёці.

На пахаваньне Ельцына прыедуць таксама былыя прэзыдэнта ЗША Джордж Буш – старэйшы і Біл Клінтан, экс-канцлер Нямеччыны Гэльмут Коль і іншыя былыя кіраўнікі дзяржаў.

У гэтыя дні ўсясьветныя сродкі масавай інфармацыі, аналізуючы палітычную біяграфію Ельцына, адзначаюць падпісаньне ім разам з Леанідам Краўчуком і Станіславам Шушкевічам віскулёўскіх пагадненьняў, якія паставілі кропку ў існаваньні СССР.

С.Шушкевіч: “Я ў многіх выпадках быў гарачым прыхільнікам Ельцына”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG