Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: на афіцыйным мітынгу прадстаўнік апазыцыі ня выступіць


Радыё Свабода Асацыяцыя работнікаў праваахоўных органаў “Шчыт Чарнобылю”, якая выступіла арганізатарам афіцыйнага чарнобыльскага мітынгу ў Магілёве, адмовіла ў выступе грамадзкаму актывісту — удзельніку ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі Мікалаю Рысюку.

Паводле спадара Рысюка, такое рашэньне арганізатары патлумачылі тым, што сцэнар жалобнага мерапрыемства даўно зацьверджаны ў аддзеле ідэалягічнай працы гарвыканкаму.

Афіцыйны чарнобыльскі мітынг у Магілёве адбудзецца на ўскрайку гораду 26 красавіка перад помнікам ахвярам чарнобыльскай трагедыі.

Помнік разьмешчаны на тэрыторыі былой клінікі радыяцыйнай мэдыцыны, зьліквідаванай два гады таму. Цяпер тут месьцяцца некалькі аддзяленьняў магілёўскай псыхіятрычнай лякарні.

Магілёўская аб’яднаная апазыцыя 26 красавіка правядзе альтэрнатыўны мітынг-рэквіем ля крыжа памяці па ахвярах чарнобыльскай трагедыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG