Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: незалежная прэса не гатовая друкавацца ў Беларусі


Радыё Свабода Пасьля сканчэньня выступу, Лукашэнка прыкладна 45 хвілінаў адказваў на пытаньні дэпутатаў. Гэтая размова адбывалася за зачыненымі дзярыма.

Вольга Абрамава пацікавілася, ці ёсьць верагоднасьць, што недзяржаўныя газэты, такія як "Народная воля" змогуць друкавацца ў Беларусі.

Лукашэнка адказаў, што такая магчымасьць існуе. Ён дадаў, што гэтыя выданьні павінны "дзейнічаць строга ў межах закону".

"Я гаварыў кіраўнікам гэтых выданьняў, што я гатовы ім дапамагчы, але пры ўмове, што яны будуць выконваць закон. Яны да гэтага не гатовыя і друкуюць паклёпы", – заявіў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG