Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША працягвае візыт у Менску


Ганна Соўсь, Менск Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крэймэр сустрэўся зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Паводле прэсавай службы МЗС, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі "наяўныя пытаньні парадку дня двухбаковых беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў".

Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША прыляцеў у Менск учора. Плянуецца, што ён будзе сустракацца зь незалежнымі эканамістамі й палітолягамі, прадстаўнікамі дзелавых колаў, студэнтамі і сем’ямі палітвязьняў.

На заўтра ў спадара Крэймэра заплянаваная сустрэча зь лідэрамі дэмакратычнага руху Беларусі і прадстаўнікамі незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

Мінулы раз Дэйвід Крэймэр прыяжджаў у Беларусь летась напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Тады намесьнік памочніка дзяржсакратара заклікаў беларускія ўлады правесьці вольныя й справядлівыя прэзыдэнцкія выбары. Ён заявіў тады, што ўжываць сілу супраць магчымых мірных дэманстрацыяў недапушчальна.

• Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заклікае беларускія ўлады не ўжываць сілы • Дэйвід Крэймэр пра антыамэрыканскія сюжэты БТ: “У нас добрая памяць”
XS
SM
MD
LG