Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Злотнікаў: “Высокая доля Эўразьвязу ў нашым экспарце залежыць ад Расеі. І гэты пэрыяд заканчваецца”.


Радыё Свабода Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі адносна гандлёвага экспарту Беларусі ў Эўразьвяз і Расею камэнтуе эканаміст Леанід Злотнікаў

"У апошнія гады амаль палову нашага экспарту ў краіны Эўразьвязу складалі нафтапрадукты. І нават болей за палову. Таму можна лічыць, што высокая доля Эўразьвязу ў нашым экспарце залежыць ад Расеі. І гэты пэрыяд заканчваецца. Наш экспарт зьнізіўся, і можна чакаць, што й надалей будзе зьніжацца. І ўсё стане на свае месцы. Расея была й будзе асноўным рынкам збыту нашай тэхнікі, перапрацоўчай прамысловасьці. Яна толькі коштам экспарту нафтапрадуктаў перастала, на 2-3 гады, быць нашым асноўным рынкам збыту. Але яна застаецца рынкам, адкуль мы бярэм сыравіну, прамежкавыя тавары і г.д."

XS
SM
MD
LG