Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рынак на стадыёне Дзесяцігодзьдзя ў Варшаве дажывае свой век


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Варшаўскія ўлады вызначылі тэрмін закрыцьця сталічнага стадыёну Дзесяцігодзьдзя – аднаго з самых вялікіх базараў Эўропы. На стадыён па тавары прыяжджалі і прыяжджаюць тысячы замежнікаў – у тым ліку і беларусаў.

Калі на мінулым тыдні палякі ва ўсёй краіне цешыліся з таго, што футбольны чэмпіянат Эўропы ў 2012 годзе адбудзецца ў Польшчы, на стадыёне Дзесяцігодзьдзя запанаваў смутак – тысячы гандляроў зразумелі, што пляны пабудаваць на гэтым месцы вялізны сучасны Нацыянальны стадыён, на якім наладзяць адкрыцьцё чэмпіянату, сапраўды стануць рэальнасьцю.

Мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц выказала з гэтай нагоды аптымізм:

“Я шчасьцівая і цешуся з гэтай нагоды – да 2012 году Варшава будзе вялікім горадам. Мы пабудуем Нацыянальны стадыён, яшчэ адну лінію мэтро. За працу!”

Гандляроў са стадыёну паінфармавалі аб тым, што яны могуць працаваць на гэтым месцы толькі за 30 чэрвеня і запрапанавалі 7 іншых месцаў, куды можна перанесьці свае намёты, але гэта, паводле іхных словаў, ужо ня будзе такі самы гандаль.

“Справа ў тым, што часу, які нам далі, каб перанесьці свой бізнэс, няшмат. Акрамя гэтага я ужо вельмі зьвязаны з гэтым месцам – 17 гадоў тут гандлюю. Ня толькі ў Польшчы, а і ва ўсёй Эўропе ведаюць наш стадыён. Ня думаў яшчэ, што цяпер буду рабіць”, - кажа адзін з гандляроў.

Між тым ня толькі ўлады, але і, паводле апытаньняў, большасьць жыхароў польскай сталіцы лічаць, што вялізны базар амаль у цэнтры Варшавы напэўна не ўпрыгожвае горад.

Стадыён – гэта яшчэ і аўтавакзал, куды прыяжджаюць аўтобусы таксама і зь Беларусі – Берасьця, Пінску, Баранавічаў.

Варшава, Стадыён Дзесяцігодзьдзя, намёты Са стадыёна Дзесяцігодзьдзя намёты зьнікнуць праз два месяцы

Варшава, Стадыён Дзесяцігодзьдзя, абутак Абутак давядзецца купляць у іншым месцы

Варшава, Стадыён Дзесяцігодзьдзя, чаўнакі з Усходу Чаўнакі з Усходу

Варшава, Стадыён Дзесяцігодзьдзя, канец гандлёвага дня Канец гандлёвага дня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG