Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Tацяна Севярынец


Радыё Свабода У аўторак, 24 красакавіка, ад 19.30 да 20.30 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць віцебская настаўніцаТацяна Севярынец.

Маці Павала Севярынца афіцыйна папярэдзілі, што 28 красавіка яе звальняюць з працы. Паводле праваабаронцаў і самой спадарыні Тацяны, гэтае звальненьне палітычна матываванае:

"Пад выглядам закону творыцца беззаконьне. Гэта дэманстрацыя несумленнай палітыкі дзяржавы".

Першага верасьня ёй споўніцца 53 гады. Настаўніца вышэйшай катэгорыі. Выкладчыца расейскай мовы і літаратуры. Шмат яе вучняў зараз працуюць філёлягамі ў родным Віцебску і раёну.

Галоўнае крэда пэдагога Тацяны Севярынец – вучыць дзяцей думаньню, рыхтаваць да жыцьця асобаў з выразным пачуцьцём чалавечай годнасьці.

Заўсёды падтрымлівала свайго сына, стваральніка “Маладога Фронту” П.Севярынца. Удзельнічала ва ўсіх апошніх выбарчых кампаніях: падчас мясцовых двойчы вылучалася сама, на парлямэнцкіх сабрала за Павала больш за сямсот галасоў.

Пытаньні Тацяне Севярынец можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com.

Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадарыняй Севярынец.
XS
SM
MD
LG