Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч не паедзе ў Брусэль


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч паведаміў Радыё Свабода, што ён адмаўляецца ад паездкі ў Брусэль, якая была плянавалася на 27 красавіка. На гэтым тыдні дзень у Брусэлі пачынаецца сустрэчы кіраўнікоў шэрагу эўрапейскіх краінаў, урадаў, міністраў замежных спраў, уплывовых палітыкаў.

"Я з вялікай удзячнасьцю стаўлюся да запрашэньня, гэта робіць гонар нашым дэмакратычным высілкам да пераменаў у Беларусі, але неадкладныя справы вымушаюць мяне заставацца тут".

Далей Аляксандар Мілінкевіч тлумачыць, што ў краіне распачынаецца падрыхтоўка да другога Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Палітычны лідэр заяўляе, што ён абавязаны ўдзельнічаць у рэгіянальных сходах, разам выпрацоўваць плятформу сумесных дзеяньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG